Як перакладаць Moodle

Перакладаць Moodle няцяжка, але некаторыя рэчы варта ведаць перад тым, як вы распачнеце.

Структура моўнага пакета

Усе моўныя пакеты размешчаны ў дырэкторыі lang, кожная мова – у асобнай дырэкторыі, якія мае адпаведную абрэвіятуру назвы моваў (be, en, fr, nl, es ...).

У гэтай тэчцы размешчаны ўсе асноўныя файлы, яны маюць пашырэнне .рhр (напр., moodle.php).  Гэтыя файлы змяшчаюць кароткія фразы, якія называюць "ланцужкамі".

Таксама ў наяўнасці некалькі тэчак, якія змяшчаюць html-старонкі:

Стварэнне абсалютна новага моўнага пакета

Калі Moodle яшчэ не падтрымлівае Вашу мову, або Вы жадаеце ўнесці ўдасканаленні ў інтэрфейс Вашага сайта, Вам можа спатрэбіцца новы пераклад.

Усё што для гэтага трэба – гэта стварыць новую тэчку ў дырэкторыі lang, скарыстаўшы для наймення вашай мовы двухлітарны код. Гэтыя стандартныя коды можна знайсці ў lib/languages.php. Калі Вы робіце пераклад на дыялект пэўнай мовы, скарыстайце код гэтай мовы, потым пастаўце ніжнюю рысу і затым – двухлітарнае абазначэнне дыялекту (напрыклад, pt для партугальскай і pt_br будзе абазначаць бразільскі варыянт партугальскай мовы).  Калі Вы ствараеце версію Юнікод, дык дадайце пасля ніжняй рысы _utf8 (напрыклад, sr_utf8).

Затым, стварыце ў Вашай моўнай дырэкторыі файл "moodle.php", улучна з наступнымі радкамі:

<?PHP
$string['thischarset'] = 'iso-8859-1';
$string['thisdirection'] = 'ltr';
$string['thislanguage'] = 'new language pack';
?>


або скапіюйце moodle.php з іншай мовы ў Вашу дырэкторыю.  Ангельскі варыянт звычайна найпаўнейшы, але гэта не мае значэння, бо Вы ўсё адно будзеце яго перарабляць.

Зараз Вы гатовы ўносіць новыя ланцужкі (стрынгі) рэдагуючы пераклад на Вашую мову. Як гэта робіцца – гл. далей...

Першае, што трэба рэдагаваць для новага моўнага пакета – гэта ланцужок "thischarset" у moodle.php. Ён мусіць утрымліваць падыходзячыя ўэб-характарыстыкі (шрыфт, правапіс, лічбы), устаноўленыя для Вашай мовы. Пасля зменаў у гэтым ланцужку, захавайце файл moodle.php і перазагрузіце старонку. Далей працуйце з астатнімі ланцужкамі.

Рэдагаванне існага моўнага пакету.

Унясенне невялікіх правак

Калі Вы жадаеце змяніць у інтэрфейсе толькі пару рэчаў, не варта пачынаць рэдагаваць адзін са стандартных моўных пакетаў.  Калі Вы ўсё ж гэта зробіце, усе змены будуць перазапісаныя (і страчаныя) пры наступнай актуалізацыі Moodle.

Заміж гэтага, скарыстайце інструкцыі, якія прыведзеныя ніжэй для стварэння гарачага (маркіраванага, азначанага) новага моўнага пакета (у moodle.php). Мову-крыніцу выбірайце так, каб яна была найбліжэйшая да Вашай.  Напрыклад, добрым імем для лакальнай ангельскай версіі будзе "en_local", а мовай-крыніцай будзе "en" або "en_us".

Заўважце, што для таго, каб усе наведвальнікі сайту маглі праглядзець гэты новы пакет, ён мусіць быць пазначаны як мова сайту (гарачы, маркіраваны), а доступ да іншых моваў мусіць быць абмежаваны на Admin >> Configuration >> Variables.

Пераклад моўных файлаў інтэрфейсу Moodle (ланцужкоў)

  1. Зайдзіце на Ваш Moodle-сэрвер як адміністратар.
  2. Зайдзіце на Administration >> Configuration >> Language – гэта старонка адміністравання моваў.
  3. Выберыце на гэтай старонцы з меню Вашу мову, затым выберыце "Рэдагаванне перакладу".
  4. Вы ўбачыце формы для рэдагавання кожнага файла. Калі не – пераканайцеся, што файлы даступныя для запісу – магчыма трэба змяніць дазвол на доступ да файлаў.
  5. Формы складаюцца з трох калонак: першая – імя ланцужка, другая – гэты ланцужок па-ангельску, трэцяя – пераклад.
  6. Рэдагуйце ланцужкі для кожнага файла (пазначаны колерам), не забывайцеся захоўваць змены, націскаючы на "Захаваць: ..." у канцы кожнай формы.
  7. Цалкам дапушчальна пакідаць ланцужкі пустымі. Moodle скарыстаецца для іх мовай-крыніцай. Мову-крыніцу можна пазначыць у moodle.php, калі яна не пазначана, то ангельская будзе гэткай па-змаўчанні.
  8. Найпрасцей праглядзець усе прапушчаныя ланцужкі – гэта націснуць на "Праверка перакладу".

Пераклад файлаў дапамогі і дакументацыі

Зараз у Moodle няма ўбудаванага рэдактара для рэдагавання файлаў дапамогі, але зрабіць гэта самому зусім не цяжка. Важна карыстацца ангельскім en моўным пакетам для параўнання. Скапіюйце ангельскі файл дапамогі з моўнага пакету і перамясціце яго на тое ж месца ў Вашым моўным пакеце. Затым перакладзіце файл у простым тэкставым рэдактары, пры гэтым старайцеся не парушыць у файле ніводнага коду (звычайна коду няма, ёсць адно html-тэгі). (НЕ КАРЫСТАЙЦЕСЯ WORDPROCESSOR для напісання перакладаў файлаў дапамогі – яны дадаюць у файлы зашмат бруду). Націсніце "Праверка перакладу" на панелі адміністравання моваў – гэтак Вы даведаецеся, якіх файлаў бракуе.
Не пакідайце ў Вашым моўным пакеце неперакладзеныя файлы дапамогі з іншага моўнага пакету.

Калі ласка, пішыце файлы дапамогі XHTML-адпаведнымі. У скароце гэта значыць, што:

Ніводзін з файлаў ў тэчцы help не патрабуе тэгаў, што пазначаюць тып дакумента (doc type), html, змесціва (body), адкрыццё і закрыццё загалоўка – гэтыя файлы ўключаны ў help.php. Скрыпт сам забяспечыць слушнае фармаванне старонак. Гэта азначае, што застаецца мала месца для HTML-творчасці! Калі ласка, трымайцеся ангельскага ўзору.

Файлы ў тэчцы docs мусяць быць поўнасцю XHTML-адпаведнымі, уключна з тыпам дакумента (doc type), загалоўкам (header) і г.д.

Націснуўшы на "Праверка перакладу" на экране моўнага адміністравання Вы ўбачыце файлы, перакладаў якіх бракуе. Калі нейкіх файлаў бракуе, тады Moodle па-змаўчанні выкарыстоўвае англамоўныя адпаведнікі, таму не пакідайце копіяў неперакладзеных файлаў дапамогі ў Вашым моўным пакеце, іначай гэты вельмі зручны інструмент не будзе працаваць.

Змяшчэнне Вашага моўнага пакета ў праект Moodle

Падзяліся сваім перакладам – дапаможаш іншым карыстальнікам, якія карыстаюцца Вашай мовай.   Ваша мова стане даступнай у далейшых версіях праграмы Moodle.

Проста заархівуйце ўсю Вашу новую моўную дырэкторыю ў zip файл і дашліце на адрас translation@moodle.org.

Мы напішам Вам і паведамім падрабязнасці.

Калі ласка, спраўдзіце перад дасылкай наступнае:

Утрыманне стандартнага моўнага пакета

Калі Вы жадаеце падтрымліваць пэўную мову ў Moodle, лепш скарыстацца Moodle CVS. Такім чынам, у Вас будзе найноўшая версія праграмы і Вы зможаце аператыўна ўносіць Вашы змены ў праект. Калі Вам патрэбна дапамога па ўстаноўцы гэтага кампаненту, звярніцеся па адрасе translation@moodle.org.

Таксама падпішыцеся на моўны форум – там Вы знойдзеце навіны і абмеркаванні пытанняў, звязаных з перакладам.

Нарэшце, каб штодзённа быць у курсе зменаў, падпішыцеся на CVS рассылку.  Гэта дапаможа прывесці Ваш пераклад у максімальную адпаведнасць з англійскай версіяй.

Дакументацыя Moodle

Version: $Id$