Актуалізацыя Moodle

Moodle запраектаваны такім чынам, каб без праблем можна было перайсці ад папярэдняй версіі да больш новай.

Калі ты ўжо заладаваў Moodle, тады мусіш паступаць згодна ніжэй пералічанымі правіламі :

1. Зрабі запасныя копіі важных дадзеных

Паміма таго, што асаблівай неабходнасці ў гэтым няма, заўсёды лепш аднак забяспечыць свае дадзеныя ад якіх-небудь сур'ёзных праблемаў, на той выпадак, каб трэба было вярнуцца з нейкай прычыны да папярэдняй версіі. Добрай ідэяй у прынцыпе з’яўляецца устаноўка сэрвера такім чынам, каб ствараліся тры запасныя копіі Moodle штодзённа. Калі гэта так, то можаш прапусціць гэты крок.

Ёсць тры сферы, якія вымагаюць наяўнасці запасных копій.

1. Каталог, які уключае Moodle

Зрабі асобныя копіі гэтых файлаў, перш чым пяройдзеш да наступнай версіі, каб было можна вярнуць confіg.php і ўсе модулі, якія былі ўбудаваныя ў тэмы, моўныя файлы, змест курсаў і г.д.)

2. Каталог з тваімі дадзенымі.

У гэтым месцы захоўваюцца дасланыя файлы (такія як рэсурсы, або працы студэнтаў), таму вельмі істотна заўсёды мець копіі гэтых файлаў, а не толькі падчас актуалізацыі версіі. Пры актуалізацыі часам могуць змяняцца назвы каталогаў, або яны могуць перамяшчацца ў іншае месца.

3. База дадзеных

У большасці выпадкаў пры актуалізацыі Moodle будуць змяняцца табліцы ў базе дадзеных, мадыфікавацца або дадаваць палі. Запасныя копіі гэтых табліцаў робяцца ў кожнай базе дадзеных іначай. Адным са спосабаў стварэння запасных копій MySQL з’яўляецца запіс іх як аднаго файла SQL. Гэты прыклад паказвае, як у сістэме Unіx запісаць базу з назвай "moodle":

mysqldump moodle > moodle-backup-2002-10-26.sql

Можаш таксама скарыстаць функцыю "Экспартуй" у Moodle, праз абалонку WWW "Кіраванне базай дадзеных" каб зрабіць тое самае на іншых платформах.

2. Заладуй новую канфігурацыю для Moodle

Выкарыстай атрыманы файл

Не падпісвай папярэдняй устаноўкі, хіба толькі ты ўпэўнены ў тым, што робіш. Часам старыя файлы могуць выклікаць праблемы ў новай версіі. Найбольш прыдатны спосаб - гэта змяніць назву каталога існуючай версіі Moodle, і толькі пасля распакаваць новую версію ў старым месцы.

mv moodle moodle.backup
tar xvzf moodle-1.0.6.tgz

Пасля чаго скапіюй confіg.php і знешнія модулі, такія як тэмы.

cp moodle.backup/config.php moodle
cp -pr moodle.backup/theme/mytheme moodle/theme/mytheme

Карыстайся CVS

Калі карыстаешся CVS, то проста зайдзі ў галоўны каталог Moodle і актуалізуй файлы.

cvs update -dP

Памятай пра параметр "d". Ён служыць для стварэння новых каталогаў, калі гэта патрэбна. Важным параметрам з’яўляецца таксама "P". Ён дазваляе скасаваць пустыя каталогі.

Калі выдаеш файлы Moodle, то ўважліва прачытай паведамленні, каб упэўніцца, што не ўзнікне ніякіх канфліктаў. Усе твае тэмы і нестандартныя знешнія модулі застануцца непарушанымі.

3. Заканчэнне працэсу актуалізацыі.

Апошні крок заключаецца ў запуску працэсу актуалізацыі ў самім Moodle.

Каб гэта зрабіць, зайдзі на адміністратыўную панель.

http://example.com/moodle/admin

Ня важна, ці ты заяўлены, як адміністратар ці не.

Moodle аўтаматычна паведаміць пра існаванне новай версіі, а таксама правядзе ўсю актуалізацыю базы дадзеных і неабходных файлаў. Калі ён напаткае нешта, што не ў стане будзе выканаць самастойна (што здараецца вельмі рэдка), тады праінфармуе цябе пра ўсё, што трэба зрабіць уручную.

Калі ўсё адбылося без памылак (не было паведамленняў пра памылкі) можна адразу пачынаць карыстацца новай версіяй Moodle!

Калі ўзнікнуць праблемы з актуалізацыяй, наведай moodle.org і змясці абвестку на Installation Support Forum (форум дапамогі ў працэсе ладавання) у курсе Using Moodle (карыстанне Moodle).

Дакументацыя Moodle

Version: $Id$