Кіраўніцтва для настаўніка.

На гэтай старонцы Вы знойдзеце сціслае кіраўніцтва па стварэнні онлайнавых курсаў. Тут у агульных рысах абмяркоўваюцца асноўныя функцыі і развязанні, якія Вы павінны будзеце прымаць падчас працы з курсам.

Раздзелы дакумента:

  1. распачынаючы працу
  2. настройкі курсу
  3. запампоўка файлаў
  4. планаванне практычных заняткаў
  5. праца з курсам
  6. дадатковая інфармацыя

Распачынаючы працу.

Гэты дакумент мае на ўвазе, што Ваш адміністратар заладаваў Сістэму і даў Вам новы курс, працу з якім Вы распачынаеце. Таксама мяркуецца, што Вы ўвайшлі ў сістэму курсу, скарыстаўшы ўліковы запіс інструктара.

Ніжэй падаюцца тры асноўныя парады, якія дазволяць Вам распачаць працу.

  1. Не бойцеся эксперыментаваць:
    Смела даследуйце і змяняйце розныя параметры. Малаверагодна, што Вы нешта сапсуеце ў курсе. Нават калі гэта адбудзецца, як правіла, усё лёгка аднаўляецца.
  2. Звярніце ўвагу і карыстайцеся наступнымі значкамі:

    Рэдагаваць - Значок рэдагаванне дазволіць Вам змяняць усе, што знаходзіцца насупраць яго.

    Дапамога - Значок дапамогі дасць вам доступ да ўсплываючых падказак.

  3. Карыстайцеся навігацыйнай панеллю, якая змешчана ўверсе кожнай старонкі.
    Яна будзе нагадваць Вам, дзе Вы знаходзіцеся, і не дазволіць згубіцца.

Настройкі курсу.

Першае, што Вы павінны зрабіць, - гэта зайсці на хатнюю старонку Вашага курсу для адміністравання і пстрыкнуць мышкай на "настройкі". (Заўважце, што гэтая спасылка, як, і наогул, увесь раздзел адміністравання, даступная толькі вам і адміністратару сайта. Студэнты не змогуць нават бачыць гэтых спасылак.)

На старонцы настроек Вы можаце змяніць некаторыя параметры свайго курсу, ставіць па ранжыру паводле імёнах і па часе, калі яны ўступаюць у сілу. Мы не будзем зараз падрабязна на іх спыняцца, так як побач з усімі настройкамі ёсць значкі дапамогі, якія дэталёва іх тлумачаць. Аднак, варта абмеркаваць самую важную настройку - фармат курса.

Фармат курса падобна шаблону вызначае асноўную схему Вашага курса. Версія сістэмы 1.0 мае тры фарматы, у будучыні іх, верагодна, стане нашмат больш.

Ніжэй падаюцца скрыншоты трох узораў курсу ў кожным з трох фарматаў (не зважайце на адрозненне ў колерах - яны ўсталёўваюцца адміністратарам для ўсяго сайта):

Штотыднёвы:

Штотыднёвы

Тэматычны:

Тэматычны

Сацыяльны:

Сацыяльны

Заўважце, што штотыднёвы і тэматычны фарматы вельмі падобныя па структуры. Асноўная розніца палягае ў тым, што кожны блок у штотыднёвым фармаце ахоплівае роўна адзін тыдзень, у той час як у тэматычным фармаце адзін блок можа ахопліваць усё, што Вы пажадаеце.

Для атрымання больш дэталёвай інфармацыі выкарыстайце значкі дапамогі на старонцы настроек курса.


Запампоўка файлаў.

Магчыма, Вы захочаце дадаць у свой курс дадатковыя матэрыялы, напрыклад web-старонку, аўдыё і відэа файл, тэкставы дакумент або флэш-анімацыю. Любы існуючы файл можа быць загружаны ў Вашы курс і захоўвацца на сэрверы. Пакуль Вашыя файлы захоўваюцца на сэрверы, Вы можаце перасоўваць, пераназываць, рэдагаваць або выдаляць іх.

Усё гэта можна зрабіць, скарыстаўшы спасылку файлы ў меню адміністравання. Раздзел "файлы" выглядае наступным чынам:

Файлы

Гэтая абалонка даступная толькі інструктарам. Пазней асобныя файлы робяцца даступнымі для студэнтаў (як "рэсурсы", глядзіце наступны раздзел).

На скрыншоту паказана, што файлы размешчаныя побач з паддырэкторыямі. Вы можаце ствараць любую колькасць паддырэкторыяў для арганізацыі сваіх файлаў і перасоўваць іх з адной паддырэкторыі у іншую.

Праз web-абалонку Вы можаце загрузіць не больш за адзін файл за раз. Калі Вы жадаеце загрузіць некалькі файлаў адразу (да прыкладу, web-старонку цалкам), нашмат лягчэй выкарыстаць zip-праграму, каб сціснуць іх у адзін файл, загрузіць zip-файл, а затым разархіваваць яго на сэрверы (Вы ўбачыце спасылку unzip побач з zip-архівам).

Каб праглядзець загружаны файл, пстрыкніце мышшу па яго імені. Ваш web-браўзэр паклапаціцца і аб адлюстраванні, і аб яго загрузцы на Вашы камп'ютэр.

HTML і тэкставыя файлы можна рэдагаваць прама ў онлайнавым рэжыме, файлы астатніх тыпаў Вы можаце рэдагаваць толькі на сваім лакальным камп'ютэры, а затым наноў загружаць. Калі файл, які існуе мае такую ж назву, што і той, які Вы загружаеце, ён будзе аўтаматычна перазапісаны.


Планаванне практычных заняткаў.

Складанне курсу ўлучае ў сябе дадаванне модуляў практычных заняткаў на асноўную старонку ў тым парадку, у якім студэнты будуць іх выконваць. Вы можаце ў любы час змяніць гэты парадак.

Каб уключыць рэдагаванне, пстрыкніце мышшу на "Рэдагаваць". Гэты пераключальнік адлюстроўвае або хавае дадатковыя элементы, якія дазволяць вам кіраваць галоўнай старонкай курса. Звярніце ўвагу, што на першым скрыншоту, які размешчаны вышэй, уключаныя дадатковыя элементы кіравання.

Каб дадаць новы практычны занятак, проста перайдзіце ў раздзел той тэмы або тыдня, куды Вы жадаеце яго дадаць, і вылучце тып занятку з меню, якое усплывае. Ніжэй падаецца сціслы агляд стандартных практычных заняткаў Сістэмы 1.0.

Заданне.
Вы даеце заданне, усталяваўшы тэрмін яго здачы і максімальную адзнаку. Студэнты маюць магчымасць загрузіць адзін файл, каб выканаць патрабаванні. Дата загрузкі файла фіксуецца. Пазней перад Вамі будзе старонка, на якой Вы зможаце праглядзець усе файлы і час іх загрузкі, а затым запісаць адзнаку і каментар. Праз паўгадзіны пасля таго, як Вы выставіце адзнаку, Сістэма аўтаматычна адправіць студэнту апавяшчэнне электроннай поштай.


Галасаванне.
Практычныя заняткі выбару вельмі простыя: Вы задаеце пытанне і ўсталёўваеце варыянты адказу. Студэнты могуць зрабіць выбар, а перад вамі будзе справаздача аб выніках. Выбар можна выкарыстаць для таго, каб атрымаць згоду студэнтаў на даследаванне, а таксама для правядзення галасавання.


Форум.
Гэты модуль найважнейшы - тут адбываецца абмеркаванне. Пры дабаўленні новага форума Вы будзеце мець магчымасць выбраць яго з некалькіх тыпаў: звычайны форум з абмеркаваннем адной тэмы, даступны для ўсіх агульны форум, або форум з адной лініяй абмеркавання для кожнага карыстальніка.


Рабочыя сшыткі.
Кожны рабочы сшытак з'яўляецца запісам у агульным рабочым сшытку курса. Для кожнага журнала Вы можаце паставіць адкрытае пытанне, якое будзе задаваць напрамак таго, аб чым будуць пісаць студэнты. Таксама можна ўсталяваць вакно, у якім будзе адлюстроўвацца час адкрыцця рабочага сшытку (гэтая функцыя даступная толькі ў штотыднёвым фармаце). Заахвочвайце студэнтаў на тое, каб яны выкладалі свае думкі і крытыку ў рабочых сшытках, так як яны даступныя толькі ім і Вам. Пасля Вы зможаце ацаніць і пракаментаваць усе запісы за дадзены дзень або на дадзеную тэму, студэнты аўтаматычна атрымаюць электроннай поштай паведамленне, якое ставіць іх у вядомасць аб Вашым меркаванні.


Рэсурсы.
Рэсурсы - гэта змест Вашага курса. Рэсурсам можа з'яўляцца любы загружаны вамі файл або URL. Таксама Вы можаце падтрымліваць звычайныя старонкі тэксту, які можна набраць непасрэдна ў форме.


Тэст.
Гэты модуль дазволяць Вам распрацоўваць і праводзіць тэсты, пытанні на каторыя можа быць некалькі варыянта адказаў, адказы "дакладна - недакладна", або сціслыя адказы. Пытанні ўтрымліваюцца ў структурызаванай базе дадзеных і могуць паўторна выкарыстоўвацца ў адным або розных курсах. На праходжанне тэсту даецца некалькі спробаў. Кожная спроба аўтаматычна фіксуецца, і інструктар можа даць сваю адзнаку або вызначыць правільныя адказы на тэст. Гэты модуль мае прылады для выстаўлення адзнак.


Апытальнікі.
Модуль апытанняў забяспечвае некалькі вызначаных прыладаў для апытання, якія могуць быць карыснымі для адзнакі і разумення класа. У дадзены момант яны ўключаюць ColLES і ATTLS. Апытанне можна праводзіць сярод студэнтаў у пачатку курса ў якасці сродку дыягностыкі або напрыканцы курса для ацэнкі (яшчэ адзін варыянт - праводзіць апытанне раз на тыдзень).

Пасля таго, як Вы дадасцё практычныя заняткі, можаце перасоўваць іх у плане курса, пстрыкаючы мышкай на невялічкія стрэлкі, якія месцяцца насупраць кожнага занятку (У верх У ніз). Вы таксама можаце выдаляць іх, скарыстаўшы наступны значак, Выдаліць, і рэдагаваць і дапамогай значка рэдагаванне. Рэдагаваць.


Праца з курсам.

Пра тое, як працаваць з курсам, можна напісаць цэлую дысертацыю, але мы абмяжуемся некалькімі падказкамі:

  1. зарэгіструйцеся на ўсіх форумах.
  2. заахвочвайце студэнтаў запаўняць профілі карыстальніка (уключна фотаздымкі): гэта забяспечыць кантэкст для іх будучых работ.
  3. рабіце для сябе нататкі ў "форуму для інструктараў". Гэта надзвычай карысна, калі інструктараў некалькі.
  4. выкарыстайце спасылку "запісы", каб атрымаць доступ да завершаных неапрацаваных запісаў. Там Вы знойдзеце спасылку на ўсплываючае вакно, якое абнаўляецца кожныя 60 секундаў і паказвае актыўнасць за апошнія паўгадзіны. Карысна трымаць спасылку адкрытай у сябе на працоўным стале ўвесь дзень, каб ведаць аб усім, што адбываецца на курсе.
  5. выкарыстайце функцыю "справаздача аб дзейнасці" (насупраць кожнага імя ў спісе ўсіх асобаў або са старонкі профілю любога карыстальніка). Гэта выдатная магчымасць паназіраць, чым заняты пэўны чалавек падчас курсу.
  6. своечасова адказвайце студэнтам. Не адкладайце гэта на потым - рабіце гэта адразу. Не толькі таму, што пасля Вы не здолееце даць рады ўсёй масе назапашаных паведамленняў, а яшчэ і таму, што гэта ключавы спосаб стварэння і падтрымання пачуцця еднасці ў Вашым курсе.

Дадатковая інфармацыя.

Калі ў вас узнікнуць якія-небудзь праблемы з Вашым сайтам, звернецеся да свайго адміністратара.

Калі ў вас ёсць ідэі па паляпшэнні сістэмы або нават проста добрыя гісторыі, наведаеце Moodle.com і далучыцеся да курсу пад назвай "праца з Сістэмай". Мы будзем радыя, калі Вы будзеце падтрымліваць з намі сувязь і акажыце садзеянне па ўдасканаленні Сістэмы.

Калі Вы жадаеце ўзяць удзел у распрацоўцы новых модуляў або напісанні дакументацыі, скантактуйцеся са мной: Martin Dougiamas, або зазірніце на сайт bugs.Moodle.com

І ўрэшцэ, не забывайцеся карыстацца спасылкамі як гэта - індэкс усіх файлаў дапамогі Moodle.

Дзякуй за выкарыстанне сістэмы. Поспехаў!


Дакументацыя Moodle

Version: $Id: teacher.html,v 1.4 2002/08/18 10:00:01 martin Exp $