Філасофія

Праект і далейшае развіццё сістэмы Moodle будуюцца на адмысловай філасофіі навучання, вобразе мыслення, які коратка можна назваць "сацыяльная канструктыўная педагогіка". (Некаторыя навукоўцы, магчыма, ужо падумалі: "чарговая бязглуздзіца з адукацыі ў галіне праграмнага забеспячэння" і пацягнуліся да мышкі, але, калі ласка, прачытайце да канца – гэта можа апынуцца карысным для любой галіны!).

Аперуючы простымі тэрмінамі і раскрыўшы чатыры асноўныя паняцці , якія хаваюцца за дадзенай фразай, мы паспрабуем растлумачыць, што яна азначае. Улічыце, што кожнае з паняццяў уяўляе адно меркаванне з велізарнай колькасці разнастайных даследаванняў, а таму можа падацца не зусім пераканаўчымі, калі Вы ўжо чыталі аб гэтым раней.

Калі ж гэтыя паняцці для вас новыя, тады цалкам верагодна, што гэтыя ідэі спачатку будзе складана зразумець. Рэкамендуем Вам прачытаць іх больш уважліва і ўзгадаць уласны досвед вывучэння чаго б то ні было.

1. Канструяванне

Гэта паняцце сцвярджае, што людзі актыўна выбудоўваюць новыя веды па меры ўзаемадзеяння з навакольным светам.

Усё, што Вы чытаеце, бачыце, чуеце, адчуваеце, да чаго датыкаецеся, праходзіць выпрабаванне ўсімі раней набытымі ведамі. Калі гэтая новая інфармацыя аказваецца жыццяздольнай, то яна здольная сфармаваць у Вас новыя веды. Веды ўмацоўваюцца, калі Вы з поспехам карыстаецеся імі у больш шырокім Вашым асяроддзі. Вы не проста блок памяці, які пасіўна "паглынае" інфармацыю, і веды не могуць быць проста перададзены Вам шляхам чытання або праслухоўвання інфармацыі.

Мы не гаворым, што Вы не можаце навучыцца чаму-небудзь ў выніку чытання інфармацыі з Web-старонкі або прагляду лекцыі. Вядома, можаце. Мы проста падкрэсліваем, што пры навучанні мае месца больш інтэрпрэтацыя, чым простая перадача інфармацыі ад аднаго мозга іншаму.

2. Канструктывізм

Сэнс гэтага паняцця ў сцвярджэнні пра тое, што навучанне асабліва эфектыўна, калі навучэнец стварае нешта для перадачы досведу іншым. Навучэнец выбудоўвае маўленчыя паведамленні, інтэрнэт-паведамленні, больш складаныя артэфакты, як, прыкладам, твор выяўленчага мастацтва, дом або камплект праграмнага забеспячэння.

Напрыклад, Вы можаце прачытаць гэтую старонку некалькі разоў, але ўжо заўтра нічога не будзеце памятаць. Тым не менш, калі б Вы паспрабавалі растлумачыць гэтыя ідэі камусьці яшчэ сваімі словамі або падрыхтаваць слайды, якія ілюструюць гэтыя паняцці, то гарантуем Вам, што Вы самі дабіліся б лепшага разумення гэтых паняццяў. Таму людзі і вядуць запісы падчас лекцый, нават калі ніколі не вяртаюцца да яго ў далейшым.

3. Сацыяльны канструктывізм

Сацыяльны канструктывізм падымае ўжо згаданыя паняцці да ўзроўню сацыяльнай групы, чальцы якой у супрацоўніцтве ствараюць малую культуру сумесных артэфактаў, вынікаў дзейнасці, якія маюць агульныя значэнні. Калі хтосьці пагружаецца ў падобную культуру, ён знаходзіцца ў бесперапынным працэсе навучання на розных узроўнях, з'яўляючыся часткай гэтай культуры.

Простым прыкладам з'яўляецца кубак. Гэты прадмет можа выкарыстоўвацца для тысячы розных мэтаў, але яго форма мае на ўвазе наяўнасць нейкага "ведання" аб захоўванні вадкасцяў. Больш складаны прыклад – анлайн-курс. Тут не толькі "формы" інструментарыя паказваюць на то, як павінен працаваць такі курс, але і праца і тэксты, створаныя ў групе ў цэлым дапамогуць устанавіць, як кожны ўдзельнік курса дзейнічае ў складзе групы.

4. Звязанае і самастойнае

Гэтая канцэпцыя дае больш глыбокі дослед матывацыі паводзінаў асобных людзей у працэсе дыскусіі. Самастойныя пазнанне – гэта калі хтосьці стараецца заставацца аб'ектыўным і засноўвацца на фактах. Ён мае схільнасць абараняць уласныя меркаванні, карыстаючыся логікай для знаходжання слабых месцаў у меркаваннях апанента. Звязаныя пазнанне ўяўляе сабой больш эмацыйны падыход, які дапускае суб'ектыўнасць. Пры гэтым чалавек стараецца слухаць і задаваць пытанні для разумення іншага пункту гледжання. Сканструяванае пазнанне – гэта калі чалавек карыстаецца абодвума з вышэйпададзеных падыходаў і здольны вылучыць які-небудзь з іх, як найбольш прыдатны да бягучай сітуацыі.

У цэлым, здаровая колькасць звязаных паводзінаў у складзе згуртавання навучэнцаў – гэта магутны стымул для навучання, паколькі ён не толькі аб'ядноўвае людзей, але і спрыяе з'яўленню глыбейшых разважанняў і перагляду існуючых перакананняў.


Абдумванне гэтых пытанняў дапаможа Вам сфакусавацца больш на тым досведзе, які можа апынуцца карысным для вучобы з пункту гледжання навучэнца, чым на публікацыі і ацэнцы інфармацыі, якой яны павінны валодаць, паводле Вашага пункту гледжання. Гэта таксама дапаможа Вам зразумець, як кожны ўдзельнік курса можа быць адначасова настаўнікам і навучэнцам. Як настаўнік Вы зможаце перастаць быць проста "крыніцай ведаў" і ператворыцеся ў натхняльніка, у ролевую мадэль для класа. Г. зн. Вы будзеце звязаныя са студэнтамі на індывідуальным узроўні, працуючы з іх канкрэтнымі запатрабаваннямі. Вы будзеце мадэраваць дыскусіі і работу такім чынам, каб накіроўваць студэнтаў у цэлым да дасягнення вучэбных мэтаў групы.

Безумоўна Moodle не навязвае такі тып паводзінаў, але гэта яго лепшая ўласцівасць у сэнсе падтрымкі працэсу навучання. У будучыні па меры стабілізацыі тэхнічнай інфраструктуры Moodle, далейшыя пераўтварэнні ў галіне педагагічнай падтрымкі стануць асноўным напрамкам у развіцці сістэмы Moodle.


Дакументацыя Moodle

Version: $Id$