Аўтарскія правы на Moodle

Назва Moodle™ з'яўляецца зарэгістраванай гандлёвай маркай Moodle Trust.
Вам патрэбна атрымаць дазвол для выкарыстання гэтай маркі для відаў дзейнасці, якія апісаны ніжэй.

Moodle software is Copyright © 1999-2004, Martin Dougiamas.



УНІВЕРСАЛЬНАЯ ГРАМАДСКАЯ ЛІЦЭНЗІЯ GNU

Версія 2, чэрвень 1999 г.


Copyright (C) 1989, 1991 Free Software Foundation, Inc.
59 Temple Place, Suite 330, Boston, MA 02111--1307, USA

Copyright (C) пераклад на беларускую мову,
2004 Навукова-інфармацыйны фонд "Беларускае слова"
2004 Сяржук Кручкоў

Усім дазваляецца капіяваць і распаўсюджваць даслоўныя копіі гэтага ліцэнзійнага дакументу, але змяняць яго нельга.

Прэамбула

Ліцэнзіі на вялікую частку праграмнага забеспячэння (ПЗ), складзеныя так, каб пазбавіць вас свабоды сумесна выкарыстаць і змяняць яго. Наадварот, Універсальная грамадская ліцэнзія GNU прызначаная гарантаваць вашую свабоду сумесна выкарыстоўваць і змяняць свабоднае ПЗ, г.з. сцвердзіць, што ПЗ з'яўляецца свабодным для ўсіх яго карыстальнікаў. Гэтая Ўніверсальная грамадская ліцэнзія якая ўжываецца да большай часткі ПЗ Фонду свабоднага ПЗ і да ўсіх іншых праграм, чые аўтары прымаюць на сябе абавязацельствы яе выкарыстаць. (Замест яе для часткі ПЗ Фонду свабоднага ПЗ ужываецца Ўніверсальная грамадская ліцэнзія GNU для бібліятэк.) Вы таксама можаце выкарыстаць яе для сваіх праграмаў.

Калі мы гаворым аб свабодным ПЗ, мы маем на ўвазе свабоду, а не кошт. Мяркуецца, што нашы Ўніверсальныя грамадскія ліцэнзіі гарантуюць, што вы карыстаецеся свабодай распаўсюджваць копіі свабоднага ПЗ (і атрымліваць за гэта ўзнагароджанне, калі вы таго жадаеце); што вы атрымліваеце зыходны код або можаце атрымаць яго, калі захочаце; што вы можаце змяняць ПА або выкарыстаць яго часткі ў новых свабодных праграмах; і што вы ведаеце, што вы можаце ўсе гэта рабіць.

Каб абараніць вашы правы, нам трэба азначыць такія абмежаванні, якія забароняць каму б то ні было адмаўляць вам у гэтых правах або запатрабаваць ад вас адмовіцца ад гэтых правоў. Гэтыя абмежаванні пераводзяцца ў некаторыя абавязацельствы для вас, калі вы распаўсюджваеце копіі ПЗ або калі вы мадыфікуеце яго.

Напрыклад, калі вы распаўсюджваеце копіі такой праграмы бясплатна або за ўзнагароджанне, вы павінны даць атрымальнікам усё правы, якімі вы валодаеце. Вы павінны гарантаваць, што яны таксама атрымаюць або змогуць атрымаць зыходны код. І вы павінны паказаць ім гэтыя ўмовы, каб яны ведалі аб сваіх правах.

Мы абараняем вашы правы ў два этапы: (1) захоўваем аўтарскія правы на ПЗ і (2) прапаноўваем вам гэтую ліцэнзію, якая дае вам законнае права капіраваць, распаўсюджваць і/або мадыфікаваць ПЗ.

Таксама, каб абараніць нас і кожнага аўтара, мы жадаем пераканацца, што ўсе разумеюць, што гарантый на гэта свабоднае ПЗ няма. Калі ПЗ мадыфікуецца і перадаецца кім-небудзь яшчэ, мы жадаем, каб атрымальнікі ПЗ ведалі, што тое, што ў іх ёсць --- гэта не арыгінал, каб любыя праблемы, створаныя іншымі, не адбіліся на рэпутацыі першапачатковых аўтараў.

І нарэшце, кожнай всвабоднай праграме заўсёды пагражаюць патэнты на ПЗ. Мы жадаем унікнуць небяспекі, што паўторныя распаўсюджвальнікі свабоднай праграмы самастойна атрымаюць патэнты, робячы праграму такім чынам прыватнай уласнасцю. Каб прадухіліць гэта, мы яўна заяўляем, што любы патэнт павінен быць або прадстаўлены ўсім для вольнага выкарыстання, або не прадстаўлены нікому.

Ніжэй падаюцца дакладныя вызначэнні і ўмовы для капіявання, распаўсюджання і мадыфікацыі.

ВЫЗНАЧЭННІ І ЎМОВЫ ДЛЯ КАПІЯВАННЯ, РАСПАЎСЮДЖАННЯ І МАДЫФІКАЦЫІ.

0. Гэтая Ліцэнзія якая ўжываецца да любой праграмы або іншаму твору, які змяшчае паведамленне, змешчанае трымальнікам аўтарскіх правоў і паведамляе аб тым, што яно можа распаўсюджвацца пры ўмовах, абумоўленых у дадзенай Універсальнай грамадскай ліцэнзіі. Надалей тэрмін "Праграма" адносіцца да любой такой праграмы або твору, а тэрмін "твор, заснаваны на Праграме" азначае Праграму або любы твор, які змяшчае Праграму або яе частку, даслоўную, або мадыфікаваную, і/або перакладзеную на іншую мову. (Тут і далей пераклад уключаецца без абмежаванняў у разуменне "мадыфікацыя".) Кожны ўладальнік ліцэнзіі адрасаваны як "вы".

Віды дзейнасці, якія не з'яўляюцца капіяваннем, распаўсюджаннем або мадыфікацыяй не ахопліваюцца гэтай Ліцэнзіяй; яны за межамі яе ўплыву. Выкарыстанне Праграмы па яе функцыянальнаму прызначэнню неабмежаванае, і выхадныя дадзеныя Праграмы, што ахопліваюцца гэтай Ліцэнзіяй, толькі калі іх змест з'яўляецца творам, заснаваным на Праграме (незалежна ад таго, ці былі яны атрыманыя ў працэсе выкарыстання Праграмы). Ці з'яўляюцца яны такімі, залежыць ад таго, што менавіта робіць Праграма.

1. Вы можаце капіяваць і распаўсюджваць даслоўныя копіі зыходнага коду Праграмы па яго атрыманні на любым носьбіце, пры ўмове, што вы адпаведным чынам змяшчаеце на бачным месцы ў кожнай копіі адпаведнае апавяшчэнне аб аўтарскіх правах і адмову ад гарантыяў; пакідаеце некранутымі ўсё апавяшчэнні, якія адносяцца да дадзенай Ліцэнзіі і да адсутнасці якіх-небудзь гарантый; і перадаеце ўсім іншым атрымальнікам Праграмы копію дадзенай Ліцэнзіі разам з Праграмай.

Вы можаце прызначыць плату за фізічны акт перадачы копіі і можаце па сваім меркаванні прадстаўляць гарантыі за ўзнагароджанне.

2. Вы можаце змяняць сваю копію або копіі Праграмы або любой яе часткі, ствараючы такім чынам твор, заснаваны на Праграме, і капіяваць і распаўсюджваць гэтыя мадыфікацыі або твор у адпаведнасці з Раздзелам 1, які прыведзены вышэй, пры ўмове, што вы выканаеце ўсё ніжэй прапісаныя ўмовы:

  1. Вы абавязаныя забяспечыць мадыфікаваныя файлы заўважнымі апавяшчэннямі, якія змяшчаюць указанні на тое, што вы змянілі файлы, і дату кожнага змянення.
  2. Вы абавязаныя даць усім трэцім асобам ліцэнзію на бясплатнае выкарыстанне кожнага твору, які вы распаўсюджваеце або публікуеце, цалкам, і які цалкам або часткова ўтрымлівае Праграму або якую-небудзь яе частку, на ўмовах, абумоўленых у дадзенай Ліцэнзіяй.
  3. Калі мадыфікаваная праграма звычайна чытае каманды ў інтэрактыўным рэжыме працы, вы павінны зрабіць так, каб пры запуску для працы ў такім інтэрактыўным рэжыме звычайным для яе чынам яна друкавала або выводзіла на экран абвестку, якая змяшчае адпаведнае апавяшчэнне аб аўтарскіх правах і апавяшчэнне аб тым, што гарантый няма (або, наадварот, якое паведамляе пра тое, што вы забяспечваеце гарантыі), і што карыстальнікі могуць паўторна распаўсюджваць праграму на гэтых умовах, і якое паказвае карыстальніку, як прагледзіць копію дадзенай Ліцэнзіі. (Выключэнне: калі сама Праграма працуе ў інтэрактыўным рэжыме, але звычайна не выводзіць падобную абвестку, то ваш твор, заснаваны на Праграме, не абавязаны выводзіць абвестку.)

Гэтыя патрабаванні ўжываюцца да мадыфікаванага твору ў цэлым. Калі вядомыя часткі гэтага твору не былі заснаваныя на Праграме і могуць абгрунтавана лічыцца незалежнымі і самастойнымі творамі, то гэтая Ліцэнзія і яе ўмовы не распаўсюджваюцца на гэтыя часткі, калі вы распаўсюджваеце іх як асобныя творы. Але калі вы распаўсюджваеце гэтыя часткі як частку цэлага твору, заснаванага на Праграме, то вы абавязаныя рабіць гэта ў адпаведнасці з умовамі дадзенай Ліцэнзіі, распаўсюджваючы правы атрымальнікаў ліцэнзіі на ўвесь твор і, такім чынам, на кожную частку, незалежна ад таго, хто яго напісаў.

Такім чынам, змест гэтага раздзелу не мае на мэце прэтэндаваць на вашы правы на твор, які напісаны цалкам вамі, або аспрэчваць іх; мэта хутчэй у тым, каб развіць права кіраваць распаўсюджаннем вытворных або калектыўных твораў, заснаваных на Праграме.

Акрамя таго, простае знаходжанне іншага твору, не заснаванага на гэтай Праграме, разам з Праграмай (або з творам, заснаваным на гэтай Праграме) на тым жа носьбіце для трывалага захоўвання, або які распаўсюджваецца носьбіце, не распаўсюджвае дзеянне гэтай Ліцэнзіі на іншы твор.

3. Вы можаце капіяваць і распаўсюджваць Праграму (або твор, заснаваны на ёй) паводле Раздзела 2) у аб'ектным кодзе або ў выканальным выглядзе ў адпаведнасці з Раздзеламі 1 і 2, што пададзеныя вышэй, пры ўмове, што вы таксама выканаеце адно з наступных патрабаванняў:

  1. Суправадзіце яе поўным адпаведным машыначытэльным зыходным кодам, які мусіць распаўсюджвацца ў адпаведнасці з Раздзеламі 1 і 2, што прыведзеныя вышэй, на носьбіце, які звычайна выкарыстоўваецца для абмену ПЗ; або,
  2. Суправадзіце яе пісьмовым сказам, дзейсным прынамсі на працягу трох гадоў, даць любой трэцяй асобе за ўзнагароджанне коштам не большае за фізічны акт вырабу копіі поўную машыначытэльную копію адпаведнага зыходнага кода, якая мусіць распаўсюджвацца ў адпаведнасці з Раздзеламі 1 і 2, што прыведзеныя вышэй; або
  3. Суправадзіце яе інфармацыяй, атрыманай вамі ў якасці прапановы распаўсюдзіць адпаведны зыходны код. (Гэтая магчымасць дапушчальная толькі для некамерцыйнага распаўсюджання, і толькі калі вы атрымалі праграму ў аб'ектным кодзе або ў выканальным выглядзе з прапановай у адпаведнасці з Пунктам b) вышэй.)

Зыходны код для твора азначае ягоны від, больш пераважны для выканання ў ім мадыфікацыяў. Для выконваемага твору поўны зыходны код азначае ўсе зыходныя коды для ўсіх модуляў, якія ён утрымлівае, плюс любыя звязаныя з творам файлы азначэнні інтэрфейсу, плюс сцэнарыі, выкарыстаныя для кіравання кампіляцыяў і ладавання выконваемага твору. Аднак, у выглядзе адмысловага выключэння, зыходны код, які распаўсюджваецца, не абавязаны ўключаць тое, што звычайна прадстаўляецца з асноўнымі кампанентамі аперацыйнай сістэмы, пад кіраваннем якой працуе выконваемы твор, за выключэннем выпадку, калі сам кампанент спадарожнічае выконваемаму твору.

Калі распаўсюджанне выконваемага твора або аб'ектыўнага коду адбываецца шляхам прадстаўлення доступу для капіявання з вызначанага месца, то прадстаўленне доступу для капіявання зыходнага кода з таго ж месца лічыцца распаўсюджаннем зыходнага кода, нават калі трэція асобы не змушаюцца да капіявання зыходнага кода разам з аб'ектным кодам.

4. Вы не можаце капіяваць, змяняць, паўторна ліцэзаваць, або распаўсюджваць Праграму інакш, чым гэта відавочна прадугледжанае дадзенай Ліцэнзіяй. Любая спроба капіяваць, змяняць, паўторна ліцэнзаваць, або распаўсюджваць Праграму якім-небудзь іншым чынам неправамерная і аўтаматычна спыняе вашы правы дадзеныя вам гэтай Ліцэнзіяй. Аднак ліцэнзіі асобаў, якія атрымалі ад вас копіі або правы паводле дадзенай Універсальнай грамадскай ліцэнзіі, не спыняць свайго дзеяння да таго часу, пакуль гэтыя асобы цалкам выконваюць умовы.

5. Вы не абавязаныя пагаджацца з гэтай Ліцэнзіяй, таму што вы не падпісвалі яе. Аднак тады вы не атрымліваеце правы мадыфікаваць або распаўсюджваць Праграму або заснаваныя на Праграме творы. Гэтыя дзеянні забароненыя законам, калі вы не трымаецеся патрабаванняў дадзенай Ліцэнзіі. А значыць, змяняючы або распаўсюджваючы Праграму (або твор, заснаваны на Праграме), вы выказваеце сваю згоду з гэтай Ліцэнзіяй і ўсімі яе ўмовамі аб капіяванні, распаўсюджанні або мадыфікацыі Праграмы або твораў, заснаваных на ёй.

6. Кожны раз, калі вы паўторна распаўсюджваеце Праграму (або любы твор, заснаваны на Праграме), атрымальнік аўтаматычна атрымлівае ліцэнзію ад першапачатковага трымальніка ліцэнзіі на капіяванне, распаўсюджанне або мадыфікацыю Праграмы, якая абумоўліваецца ў гэтых вызначэннях і ўмовах. Вы не можаце накладаць якіх-небудзь дадатковыя абмежаванні на ажыццяўленне атрымальнікам правоў, прадстаўленых дадзеным дакументам. Вы не нясеце адказнасці за захаванне трэцімі асобамі ўмоваў гэтай Ліцэнзіі.

7. Калі ў выніку судовага разгляду, або абвінавачвання ў парушэнні патэнта або па любым іншым чынніку (не абавязкова звязанай з патэнтамі), вам навязаныя ўмовы, што супярэчаць дадзенай Ліцэнзіі (як па рашэнні суду, так і не), то гэта не вызваляе вас ад захавання правілаў Ліцэнзіі. Калі вы не можаце займацца распаўсюджаннем такім чынам, каб адначасова задаволіць патрабаванні і гэтай Ліцэнзіі, і ўсім іншым патрабаванням, то вы не павінны займацца распаўсюджаннем Праграмы. Напрыклад, калі патэнт не дазваляе бязвыплатнае паўторнае распаўсюджанне Праграмы ўсім, хто атрымаў копіі ад вас непасрэдна або праз пасярэднікаў, то адзіным спосабам задаволіць і патэнту, і гэтай Ліцэнзіі будзе ваша поўная адмова ад распаўсюджання Праграмы.

Калі якая-небудзь частка гэтага раздзелу не мае сілы або не можа быць дастасавана да любых пэўных акалічнасцяў, то маецца на ўвазе, што мае сілу астатняя частка раздзелу, і ўвесь раздзел мае сілу пры іншых акалічнасцях.

Мэта гэтага раздзелу не заахвоціць вас рабіць заявы аб парушэннях правоў на патэнт, або іншых прэтэнзіях на права ўласнасці, або аспрэчваць правільнасць падобных прэтэнзіяў; адзіная мэта гэтага падзелу --- абарона цэласнасці сістэмы распаўсюджання свабоднага ПЗ, якая рэалізуецца выкарыстаннем агульных ліцэнзіяў. Многія людзі дзякуючы гэтай сістэме ўнеслі шчодры ўнёсак у шырокі спектр ПЗ, якое распаўсюджваецца палагаючыся на ўзгодненае ўжыванне гэтай сістэмы; аўтару належыць права ці жадае ён або яна распаўсюджваць ПЗ у гэтай сістэме або ў нейкай іншай, і атрымальнік ліцэнзіі не можа ўплываць на прыняцце гэтага рашэння.

Гэты падзел прызначаны для таго, каб дакладна прасвятліць, якая ёсць выснова з астатняй часткі дадзенай Ліцэнзіі.

8. Калі распаўсюджанне і/або ўжыванне Праграмы абмежаванае ў шэрагу краін або патэнтамі, або аўтарскімі правамі на інтэрфейсы, першапачатковы ўладальнік аўтарскіх правоў, які выпускае Праграму з гэтай Ліцэнзіяй, можа дадаць відавочнае абмежаванне на геаграфічнае распаўсюджанне, выключыўшы такія краіны, так што распаўсюджанне дазваляецца толькі ў тых краінах, якія не былі выключаныя. У гэтым выпадку дадзеная Ліцэнзія ўключае ў сябе гэтае абмежаванне, як калі б яно было напісана ў тэксце дадзенай Ліцэнзіі.

9. Фонд свабоднага ПЗ можа час ад часу публікаваць перагледжаныя і/або новыя версіі Ўніверсальнай грамадскай ліцэнзіі. Такія новыя версіі будуць падобныя па духу з дадзенай версіяй, але могуць адрознівацца ў дэталях, накіраваных на новыя праблемы або акалічнасці.

Кожнай версіі надаецца адметны нумар версіі. Калі ў Праграме пазначаны нумар версіі дадзенай Ліцэнзіі, якая да яе прымяняецца, і словы "любая наступная версія", вы можаце на выбар ісці ўслед вызначэнням і ўмовам або дадзенай версіі, або любой наступнай версіі, апублікаванай Фондам свабоднага ПЗ. Калі ў Праграме не пазначаны нумар версіі дадзенай Ліцэнзіі, вы можаце выбраць любую версію, калі-небудзь апублікаваную Фондам свабоднага ПЗ.

10. Калі вы жадаеце ўбудаваць часткі Праграмы ў іншыя свабодныя праграмы з іншымі ўмовамі распаўсюджання, напішыце аўтару з просьбай аб дазволе. Для ПЗ, якое ахоўваецца аўтарскімі правамі Фонду свабоднага ПЗ, напішыце ў Фонд свабоднага ПЗ; мы часам робім выключэнні для гэтага. Нашае рашэнне будзе кіравацца двума мэтамі: захавання свабоднага статуту ўсіх вытворных нашага свабоднага ПЗ і садзейнічання сумеснаму і паўторнаму выкарыстанню ПЗ наогул.

НІЯКІХ ГАРАНТЫЯЎ

11. ПАКОЛЬКІ ПРАГРАМА ПРАДСТАЎЛЯЕЦЦА БЯСПЛАТНА, НА ПРАГРАМУ НЯМА ГАРАНТЫЙ У ТОЙ МЕРЫ, ЯКАЯ ДАПУСКАЕЦЦА ЗАКОНАМ, ШТО ЎЖЫВАЕЦЦА Ў ГЭТАЙ СФЕРЫ. ЗА ВЫКЛЮЧЭННЕМ ТЫХ ВЫПАДКАЎ, КАЛІ АДВАРОТНАЕ ЗАЯЎЛЕНА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ, ТРЫМАЛЬНІКІ АЎТАРСКІХ ПРАВОЎ І/АБО ІНШЫЯ БАКІ ПАСТАЎЛЯЮЦЬ ПРАГРАМУ "ЯК ЯНА ЁСЦЬ" БЕЗ ЯКОГА-НЕБУДЗЬ ВІДУ ГАРАНТЫЯЎ, ВЫЯЎЛЕНЫХ ВІДАВОЧНА АБО ЯКІЯ МАЮЦЦА НА ЎВАЗЕ, УКЛЮЧАЮЧЫ, АЛЕ НЕ АБМЯЖОЎВАЮЧЫСЯ МАЮЧЫМІСЯ НА ЎВАЗЕ ГАРАНТЫЯМІ КАМЕРЦЫЙНАЙ ВАРТАСЦІ І ПРЫДАТНАСЦІ ДЛЯ КАНКРЭТНАЙ МЭТЫ. УСЯ РЫЗЫКА АДНОСНА ЯКАСЦІ І ПРАДУКЦЫЙНАСЦІ ПРАГРАМЫ ЗАСТАЕЦЦА ПРЫ ВАС. КАЛІ ПРАГРАМА АПЫНЕЦЦА ДЭФЕКТНАЙ, ВЫ ПРЫМАЕЦЕ НА СЯБЕ КОШТ УСЯГО НЕАБХОДНАГА АБСЛУГОЎВАННЯ, АДНАЎЛЕННЯ АБО ВЫПРАЎЛЕННЯ.

12. І Ў ЯКІМ РАЗЕ, КАЛІ НЕ ПАТРАБУЕЦЦА АДПАВЕДНЫМ ЗАКОНАМ АБО НЕ АБУМОЎЛЕНА Ў ПІСЬМОВАЙ ФОРМЕ, НІЯКІ ТРЫМАЛЬНІК АЎТАРСКІХ ПРАВОЎ АБО НІЯКАЯ ІНШАЯ АСОБА, ЯКАЯ МОЖА ЗМЯНЯЦЬ І/АБО ПАЎТОРНА РАСПАЎСЮДЖВАЦЬ ПРАГРАМУ, ЯК БЫЛО ДАЗВОЛЕНА ВЫШЭЙ, НЕ НЯСУЦЬ АДКАЗНАСЦІ ПЕРАД ВАМІ ЗА СТРАТЫ, УКЛЮЧАЮЧЫ ЛЮБЫЯ СУПОЛЬНЫЯ, АДМЫСЛОВЫЯ, ВЫПАДКОВЫЯ АБО, ЯК СЛЕДСТВА СТРАТЫ, ЯКІЯ ВЫНІКЛІ З ПРЫЧЫНЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АБО НЕМАГЧЫМАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ПРАГРАМЫ (УКЛЮЧАЮЧЫ, АЛЕ НЕ АБМЯЖОЎВАЮЧЫ СТРАТАЙ ДАДЗЕНЫХ, АБО ДАДЗЕНЫМІ, ЯКІЯ СТАЛІ НЯПРАВІЛЬНЫМІ, АБО СТРАТАМІ, ШТО БЫЛІ ПАНЕСЕНЫЯ З-ЗА ВАС АБО ТРЭЦІХ АСОБАЎ, АБО АДМОВАЙ ПРАГРАМЫ ПРАЦАВАЦЬ СУМЕСНА З ЛЮБЫМІ ІНШЫМІ ПРАГРАМАМІ), НАВАТ КАЛІ ТАКІ ТРЫМАЛЬНІК АБО ІНШАЯ АСОБА БЫЛІ АПАВЕШЧАНЫ АБ МАГЧЫМАСЦІ ТАКІХ СТРАТАЎ.

КАНЕЦ ВЫЗНАЧЭННЯЎ І ЎМОЎ

Дакументацыя Moodle

Version: $Id$