Ладаванне Apache, MySQL і PHP

Moodle напісаны скрыптавай мовай PHP, і захоўвае большасць дадзеных ў базе дадзеных. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць базу дадзеных MySQL. Перад ладаваннем Moodle Вы мусіце мець рабочую інсталяцыю PHP і рабочую базу дадзеных з тым, каб Ваш капм'ютэр мог стаць функцыянальным ўэб-сэрверам. Ладаванне вышэйназваных пакетаў можа выклікаць некаторыя праблемы для сярэдняга карыстальніка, таму гэтая старонка дапаможа зрабіць працэс як мага прасцейшым для розных платформаў:

Хостынгавы сервіс

На жаль, хостынгавыя сервісы вельмі розняцца ў плане іх працы. У некаторых выпадках Вам заладуюць Moodle.

Большасць прапануе кантрольную панель для кантролю Вашага сайта, стварэння базы дадзеных і ладавання хрона. Некаторыя могуць прапанаваць тэрмінальны доступ праз ssh для таго, каб Вы маглі выкарыстоўваць камандную абалонку для працы.

Вы мусіце пракладваць свой шлях праз Ладаванне Moodle і выконваць кожны крок за раз. Звярніцеся да свайго правайдэра ў выпадку, калі захраснеце.

Mac OS X

Найлягчэйшы шлях – гэта усталяваць Apache-сэрвер ад Apple, дадаць PHP і MySQL з дапамогай пакетаў Марка Ліяніджа (Marc Liyanage). Дзве ніжэйпададзеныя старонкі даюць вельмі падрабязныя інструкцыі па ладаванні, якія мы не будзем паўтараць тут:

PHP: запампаваць адсюль: http://www.entropy.ch/software/macosx/php/

MySQL: запампаваць адсюль: http://www.entropy.ch/software/macosx/mysql/

Як толькі Вы ўсё гэта заладуеце, стандартнае Ладаванне Moodle не мусіць выклікаць праблемаў.

Больш дэталёвыя інструкцыі можна знайсці тут: http://moodle.org/wiki/index.php/InstallingMoodle

Redhat Linux

Вы мусіце ўсталяваць усе наяўныя RPM-пакеты для Apache, PHP і MySQL. Часта забываюць усталяваць пакет php-mysql, які неабходны для таго, каб PHP мог звяртацца да MySQL.

Як толькі Вы ўсё гэта заладуеце, стандартнае Ладаванне Moodle не мусіць выклікаць праблемаў.

Больш дэталёвыя інструкцыі можна знайсці тут: http://moodle.org/wiki/index.php/InstallingMoodle

Windows

Найлягчэйшы шлях – гэта выкарыстаць EasyPHP, пакет, які ўключае ўсе патрэбныя кампаненты. Для ладавання трэба зрабіць наступнае:

  1. Спачатку, калі маеце ўжо ўсталяваны MySQL (нават калі гэта частка іншага пакета), правядзіце дэладаванне ўсяго, выдаліце ўсе MySQL-файлы і ўпэўніцеся, што Вы выдалілі c:\my.cnf і c:\windows\my.ini. Можна знайсці праз пошук УСЕ файлы my.cnf ці my.ini і выдаліць іх.
  2. Калі Вы раней заладоўвалі PHP, то выдаліце любыя файлы з назвай php4ts.dll з дырэкторыі Windows, а таксама ўсе файлы php.ini.
  3. Запампаваць EasyPHP можна адсюль: http://www.easyphp.org/telechargements/dn.php?F=easyphp1-7 (прыкладна 10 Mb)
  4. Запусціце запампаваны файл: easyphp1-7_setup.exe. Ладаванне адбываецца на французскай мове, але нічым не адрозніваецца ад ладавання іншых Windows-праграмаў. Я раю выбіраць дапомныя функцыі і дазволы на іх ладаванне. Запомніце, што "Suivant" значыць Далей і "Oui" значыць Так.
  5. Пры канцы ладавання абярыце "Lancer EasyPHP" (Пачаць EasyPHP) і націсніце кнопку "Terminer". Вы мусіце апынуцца на інфармацыйнай ўэб-старонцы, якую можна праігнараваць.
  6. Калі ўсё прайшло без праблем – мае віншаванні! Apache, PHP і MySQL усталяваныя і працуюць! Вы мусіце пабачыць чорную літару E на панелі інструментаў. Націсніце правай кнопкай на літары і Вы атрымаеце меню, якое дазволіць Вам кіраваць праграмамі.
  7. Некаторыя рэчы будуць на французскай і калі Вы аддаеце перавагу ангельскай, загрузіце гэты файл: http://www.easyphp.org/telechargements/dn.php?F=indexUS_1.7 , які ўтрымлівае ангельскія версіі тэчак www і home у тэчцы EasyPHP1-7. Іх можна скапіяваць замест дапомных файлаў.
  8. Наступнае, што Вам трэба зрабіць – гэта ўсталяваць базу дадзеных для Moodle. Націсніце правай кнопкай на E на панелі інструментаў і абярыце Administration, затым націсніце DB Management (каля PHPMyAdmin).
  9. Калі будзе запыт пра імя карыстальніка (username), увядзіце "root" а поле для паролю пакіньце пустым. Пасля гэтага Вы мусіце пабачыць ўэб-інтэрфейс phpMyAdmin, які дазволіць Вам ствараць новыя базы дадзеных і ўліковыя запісы карыстальнікаў.
  10. Стварыце новую базу дадзеных надрукаваўшы "moodle" ў полі і націснуўшы кнопку "Create" (Стварыць). Гэта было лёгка!
  11. Калі маеце жаданне, то Вы таксама можаце стварыць новы ўліковы запіс карыстальніка для доступу да Вашай базы дадзеных. Гэтая працэдура можа выклікаць некаторыя праблемы для першапачаткоўца, таму можна скарыстаць існага карыстальніка "root" без паролю ў Moodle config, які можна стварыць пазней.
  12. Цяпер Вы можаце заладаваць Moodle! Запампуйце апошні рэліз Moodle з http://moodle.org/download, і распакуйце архіў.
  13. Скапіюйце файлы moodle у C:\Program Files\EasyPHP\www. Вы можаце скапіяваць альбо ўсю дырэкторыю moodle (напр., C:\Program Files\EasyPHP\www\moodle), альбо скапіяваць увесь змест дырэкторыі moodle. Калі Вы абярэце другую магчымасць, тады зможаце мець доступ да сваёй хатняй старонкі Moodle праз http://localhost/ instead of http://localhost/moodle/.
  14. Зрабіце дзе-небудзь новую пустую тэчку для Moodle з тым, каб захоўваць загружаныя файлы, напр.: C:\moodledata.
  15. Зайдзіце ў тэчку Moodle. Зрабіце копію config-dist.php і назавіце яе config.php
  16. Адрэдагуйце config.php ў тэкставым рэдактары (Прыдатны Notepad, але будзьце ўважлівыя, каб рэдактар не дадаваў непажаданыя прабелы ў канцы).
  17. Увядзіце ўсю інфрамацыю па новай базе дадзеных:
    $CFG->dbtype = 'mysql';
    $CFG->dbhost = 'localhost';
    $CFG->dbname = 'moodle';
    $CFG->dbuser = 'root';
    $CFG->dbpass = '';
    $CFG->dbpersist = true;
    $CFG->prefix = 'mdl_';
  18. Увядзіце ўсе шляхі для файлаў:
    $CFG->wwwroot = 'http://localhost/moodle'; // Выкарыстоўвайце знешні адрас, калі Вы яго ведаеце.
    $CFG->dirroot = 'C:\Program Files\EasyPHP\www\moodle';
    $CFG->dataroot = 'C:\moodledata';
  19. Захавайце config.php – Вы можаце праігнараваць іншыя параметры ладавання, калі такія ёсць.
  20. Вы амаль скончылі! Рэшта ладаванняі адбываецца праз ўэб. Набярыце ў браўзеры http://localhost/moodle/admin/ для таго, каб працягнуць ладаванне праз браўзер.
  21. Каб карыстацца zip-файламі ў Moodle (напрыклад копіі выкарыстоўваюць zip) Вам спатрэбіцца актывізаваць "zlib". Гэта Вы можаце зрабіць зайшоўшы ў дырэкторыю EasyPHP (C:\Program Files\EasyPHP), і запусціўшы праграму phpini.exe. Пастаўце пазнаку насупраць "zlib.dll". Згарніце вакно, потым правай кнопкай націсніце на літару на панелі інструментаў, у меню абярыце "Restart".
  22. У заключэнне, Вам трэба заладаваць хрон. Больш падрабязна пра гэта гл. Ладаванне Moodle.

Калі Вы не карыстаецеся, ці не можаце карыстацца EasyPHP, існуе некалькі шляхоў для таго, каб упэўніцца, што PHP усталяваны карэктна і пазбегнуць агульных праблем:

Дакументацыя Moodle

Version: $Id$