Выкарыстанне CVS у мэтах здабыцця і актуалізацыі зыходнага коду (коду крыніцы) Moodle

CVS гэта акронім ад Current Versioning System (сістэма актуалізацыі). Гэта метад захоўвання коду крыніцы, які прымяняецца паўсюдна, паколькі ён захоўвае ўсе версіі файлаў такім чынам, што нічога ніколі не прападае, у той час як актыўнасць розных людзей кантралюецца. Дае таксама магчымасць захавання коду, калі два або больш чалавекі адначасова працуюць з адным файлам. Код крыніцы, а таксама ўсе версіі захоўваюцца на цэнтральным сэрверы (у дадзеным выпадку на Sourceforge).

Калі вы захочаце проста атрымаць доступ да актуальнай версіі Moodle, якая знаходзіцца на сэрверы CVS, толькі з правамі прачытання, Вам гэтая старонка не патрэбна. Проста рухайцеся згодна з інструкцыямі CVS, якія знаходзяцца на старонцы Moodle - зпампаваць..

Каб атрымаць магчымасць карыстацца архівам CVS Moodle (як праграміст з правам запісу), Вам перш за ўсё трэба зарэгістравацца на сэрверы Sourceforge. На гэтай старонцы паведамляем напрыклад, што ведаем імя карыстальніка myusername разам з паролем mypassword. Звярніце ўвагу на інструкцыі sourceforge, якія датычаць стварэння хатняга каталогу CVS. Там пералічаны дзеянні, якія Вам трэба выканаць адносна кожнага новага рэгістрацыйнага запісу, каб зрабіць магчымай працу з CVS. Коратка : Вы павінны выкарыстаць ssh, каб інтэрактыўна злучыцца з cvs.sourceforge.net.

Пасля таго, як Вы зарэгіструецеся на сэрверы Sourceforge'a, устанавіце кантакт з (Martin'ам Dougiamas'ам), каб ён перадаў Вам правы рабіць запісы ў асобныя каталогі.

Каб пазбегнуць запыту пра mypassword кожны раз, калі Вы запускаеце даручэнні CVS, прачытайце Інструкцыі Sourceforge пра тое, як выкарыстаць ключы аўтарызацыі.. Гэты крок не з’яўляецца абавязковым, але можа ў значнай ступені палегчыць Вам працу з CVS.

Калі Вы ўжо атрымаеце ўсе патрэбныя правы, проста набірайце дзеючы крынічны код і пачынайце працу. Ніжэй пададзены інструкцыі як для сістэмы Unix так і для Windows.

1. Выкарыстанне CVS у асяроддзі Unix

CVS нa Sourceforge выкарыстоўвае па прычыне бяспекі транспартную абалонку ssh, таму вам трэба будзе устанавіць адпаведную зменную CVS_RSH асяроддзя ў абалонцы свайго Uniksa:

setenv CVS_RSH ssh (для csh, tcsh etc)
export CVS_RSH=ssh (для sh, bash etc)

Найлепш памясціць гэта у .bashrc lub .cshrc, каб не трэба было пастаянна гэта набіраць. Праверце затым Moodle, набіраючы наступную каманду (адным радком)

cvs -z3 -d:ext:myusername@cvs.sourceforge.net:/cvsroot/moodle co moodle

Не імкніцеся знайсці гэту першую каманду CVS у існуючым каталогу Moodel. Замест гэтага пачніце працаваць у новым каталогу. Памятайце, што на кожным кроку у Вас будуць пытацца пра пароль (mypassword), хіба што Вы ўстановіце ключ аўтарызацыі

Цяпер Вам патрэбен новы каталог : 'moodle'. Вы можаце змяніць яго назву, або перанесці яго, калі хочаце, у іншае месца. Зайдзіце ў яго :

cd moodle 

Тут павінны знаходзіцца ўсе самыя новыя файлы Moodle. Цяпер Вы можаце замяніць файлы ў сваёй копіі. Каб параўнаць свае файлы з галоўнай копіяй на сэрверы CVS карыстайцеся камандай cvs diff, пр.:

cvs diff -c config-dist.php
cvs diff -c lang

Каб атрымаць найбольш новыя ўдасканаленні з сэрвера выкарыстайце:

cvs update -dP 

Каб пераслаць свае новыя файлы назад на сэрвер, Вам трэба будзе набраць нешта падобнае да:

cd lang/ca cvs commit 

Тады Вы будзеце запрошаны змясціць свой каментар (у залежнасці ад Вашага кемлівага рэдактара тэксту) ... дадай важны каментар і закрый рэдактар ... файлы будуць перасланыя ў Sourceforge і запісаныя. Гэта ўсё.

Каб зэканоміць час, можаш змясціць прыблізныя параметры ў файле .cvsrc, у Вашым хатнім каталогу. Напрыклад мой уключае :

diff -c update -dP 

Каб даведацца больш, набяры 'cvs help'...

2. Выкарыстанне CVS у асяроддзі Windows

Перш за ўсё вам трэба зпампаваць свежую копію платформы Moodle, выкарыстоўваючы свой рэгістрацыйны запіс праграміста

1. Зпампуй TortoiseCVS з tortoisecvs.org. Заладуй яго, а затым зноў запусці свой камп'ютэр.

2. Лакалізуй у існуючую або ствары новую тэчку, у якую ты хочаш скапіяваць Moodle.
3. Націсні правую клавішу мышы на гэтай тэчцы і набяры "CVS Checkout" з меню. Павінна адкрыцца дыялогавае вакно.

4. Скапіюй гэты тэкст у поле CVSROOT :

 :ext:myusername@cvs.sourceforge.net:/cvsroot/moodle


5. Клікні на: "Fetch list...".

6. З правага боку з’явіцца спіс модуляў: выберы "moodle" з гэтага спіса.

7. Клікні на "OK" . Павінен пачацца працэс пераносу Moodle

У дыялогавым вакне павінны з’явіцца назвы перанесеных файлаў, а праз хвіліну Вы ўжо павінны мець поўную версію Moodle. Пазней вы можаце перанесці навейшыя файлы з сэрвера CVS :

1. Націсні правую клавішу мышы на тэчцы Moodle (або іншай выбранай табой) і выберы "CVS Update".

Калі закончыш мадыфікацыю файлаў (іхні колер зменіцца з зялёнага на чырвоны!) можаш даставіць іх назад на сэрвер такім чынам :

1. Націсні правую клавішу мышы на тэчцы Moodle (або іншай, выбранай табой) і выберы "CVS Commit...".

2. У дыялогавым вакне апішы ўведзеныя табой змены.

3. Клікні "OK". Твае змены будуць занесены на сэрвер.

Поспехаў!

Дакументацыя Moodle

Version: $Id$