Дадатковая інфармацыя

Платформа Moodle гэта прадукт, які ўвесь час развіваецца. Праца над удасканаленнем Moodle былі пачаты Martin'a Dougiamas'a, які і надалей узначальвае ўвесь праект :

Працую з Moodle, рознымі метадамі ўжо некалькі гадоў. Гэта праца пачалася ў 90-тых калі я выконваў функцыю вэбмайстра ў Curtin University of Technology і адначасова адміністратара іхняй сістэмы WebCT. Я сустрэў шмат захапляючых праблемаў звязаных з гэтай сістэмай і не мог супакоіцца – павінна было існаваць лепшае рашэнне (і зусім не маю на ўвазе сістэмы Blаckboаrd :-)

Ведаю таксама шмат людзей, якія працуюць у школах і невялікіх установах (а таксама ў некалькіх вялікіх!), якія бы хацелі больш эфектыўна выкарыстоўваць інтэрнэт, але не ведаюць, як гэта зрабіць у лабірынце даступных тэхналогій і педагагічных метадаў. Я заўсёды спадзяваўся, што з’явіцца дармавая ініцыятыва, якая дасць гэтым людзям магчымасць перанесці свае педагагічныя ўменні ў асяроддзе on-lіne.

Мая моцная вера у не рэалізаваныя магчымасці, якія дае навучанне праз інтэрнэт змусіла мяне скончыць магістратуру і абараніць дысертацыю ў галіне адукацыі. Спалучыўшы такім чынам набытыя раней веды ў інфарматыцы з нованабытымі пра працэсы навучання я прыступіў да супрацоўніцтва.

Для мяне вельмі істотна, каб праграмаванне было нескладаным для карыстальніка. У яно павінна быць настолькі інтуітыўным, як гэта толькі магчыма.

Я вельмі захоплены сваёй працай над Moodle, а таксама тым, што Moodle адкрыты і дармавы. Моцна веру ў перавагу адкрытага навучання і дапаможнага навучання, а Moodle гэта асноўны спосаб, з дапамогай якога я магу рэалізаваць свае ідэі.

Ад пачатку працы ўжо ўзнікла некалькі вельмі розных прататыпаў платформы Moodle, і нарэшце 20 жніўня 2002 года была прадстаўлена свету, які не чакаў нічога падобнага, версія 1.0. Гэта версія прызначаецца для невялікіх, больш камерных заняткаў на ўніверсітэцкім узроўні і была прадметам даследаванняў прыроды супрацоўніцтва і рэфлексіі, якія з’явіліся ў гэтых невялікіх групах дарослых карыстальнікаў.

З таго часу па чарзе з'яўляліся новыя, удасканаленыя выданні, лепш зінтэграваныя, а таксама з новымі магчымасцямі.

Паколькі платформа Moodle распаўсюдзілася, а колькасць яе карыстальнікаў вырасла, робіцца штораз большы, унёсак з боку розных людзей у розных адукацыйных абставінах. Напрыклад, платформа Moodle ужываецца ўжо не толькі ва ўніверсітэтах, але таксама ў сярэдніх і базавых школах, у некамерцыйных арганізацыях, у прыватных фірмах, незалежнымі настаўнікамі, а нават бацькамі, якія самастойна імкнуцца даць адукацыю сваім дзецям. Многа людзей ва ўсім свеце ўнесла свой уклад у развіццё платформы Moodle. Даведаешся пра гэта больш у секцыі падзяк.

Важнай складаючай праекту Moodle з’яўляецца інтэрнэт-старонка moodle.org, якая служыць цэнтрам інфармацыі, дыскусіі, а таксама супрацоўніцтва Moodle, у чым удзельнічаюць адміністратары, настаўнікі, даследчыкі, і, зразумела, навучэнцы. Таксама як сам Moodle гэта старонка ўвесь час развіваецца, каб паспець за запытамі карыстальнікаў і ,таксама як Moodle, заўсёды будзе даступна бясплатна.

Напрыканцы 2003 распачала сваю дзейнасць moodle.com фірма, якая будзе прадстаўляць дадатковую дапамогу тым, каму яна будзе патрэбна, і яшчэ мноства цікавых паслуг.

Пра планы на будучыню Moodle даведаешся больш на старонцы, прысвечанай планам Moodle

Дакументацыя Moodle

Version: $Id$